ТРУБАЛІЦЕ́ЙНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,

выраб труб і трубных загатовак метадам ліцця.

Т.в. ажыццяўляецца пераважна цэнтрабежным і паўбесперапынным ліццём, трубных загатовак — ліццём у разавых формах. цэнтрабежным. бесперапынным у гарыз. верт. крышталізатарах, намарожваннем і інш. Пры цэнтрабежным ліцці труб вадкі метал крышталізуецца ў вярчальнай вакол гарыз. восі метал. форме. Ад дзеяння цэнтрабежных сіл утвараецца шчыльная дробназярністая структура металу і трубы маюць павышаныя мех. якасці. Для паўбесперапыннага ліцця чыгунных напорных труб ужываюцца спец. ўстаноўкі, асн. вузлы якіх — літніковая сістэма, крышталізатар, рухомы стол. Вадкі метал з літніковай сістэмы паступае ў кальцавую прастору паміж вонкавым і ўнутр. крышталізатарам. Пасля запаўнення раструбнай часткі, калі меніск дасягае пэўнага стану. зацвярдзелую трубу разам з рухомым сталом перамяшчаюць уніз; пры дасягненні зададзенай даўжыні яе вымаюць з крышталізатара. Такі спосаб эканамічны. не патрабуе складанага абсталявання. мае высокую прадукцыйнасць. дазваляе вырабляць трубы практычна ўсякай даўжыні і дыяметра з нязначнымі адхіленнямі таўшчыні сценак і ўнутр. дыяметра. лепшай гідрашчыльнасці і інш. Устаноўка простая па канструкцыі і ў абслугоўванні. патрабуе нязначных капіталаўкладанняў. на адной машыне можна вырабляць 5—6 труб розных дыяметраў. Яе недахопам з’яўляецца абмежаваная (7—30 мм) таўшчыня сценак труб.

Першыя чыгунныя трубы на Беларусі адліты ў 1932 на Магілёўскім металургічным заводзе. У 1952 упершыню ў СССР тут асвоена прамысл. ўстаноўка па вырабе чыгунных напорных труб паўбесперапынным спосабам. На 2002 на з-дзе працуе 8 машын паўбесперапыннага ліцця, якія адліваюць чыгунныя трубы даўж. 5,5 м і дыяметрам 100, 150, 200, 250, 300, 400 мм. Разнавіднасць Т.в. — адліўка злучальных частак трубаправодаў (муфты, трайнікі, вугольнікі і інш.) робіцца на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. Гл. таксама Ліцейная вытворчасць.

Я.​І.​Маруковіч.

т. 15, с. 532

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)